Дзірская кніга

Дзірская кніга (англ.: Book of Deer) (Кембрыджская ўніверсітэцкая бібліятэка, MS. Ii.6.32) — лацінскі евангеліярый X стагоддзя з Олд-Дзіра  (англ.), Абердзіншыр, Шатландыя, з унесенымі ў пачатку XII стагоддзя дапаўненнямі на лацінскай, старажытнаірландскай і гэльскай мовах. Кніга вядомая як найстарэйшы захаваны помнік гэльскай літаратуры ў Шатландыі. Паходжанне кнігі невядома, аднак можна выказаць здагадку, што яна з’яўляецца найстаражытным манускрыптам, створаным у Шатландыі, магчыма недзе на тэрыторыі Сярэднешатландскай нізіны. Кніга, памер якой 154 мм на 107 мм, складаецца з 86 вяленевых лістоў і напісана карычневымі чарніламі.

BookDeerLukeFol029v.jpg
Дзірская кніга. X стагоддзе
Кембрыджская ўніверсітэцкая бібліятэка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзірская кніга знаходзіцца ва ўласнасці бібліятэкі Кембрыджскага ўніверсітэта з 1715 года, калі бібліятэка епіскапа Ілі і Норыджа (Усходняя Англія  (руск.)) была падораная ўніверсітэту каралём Георгам I[1]. Да гэтага кніга хутчэй за ўсё знаходзілася ва ўласнасці начальніка школы Святога Паўла  (англ.) ў Лондане.

ЗместПравіць

Лацінскі тэкст змяшчае часткі евангелля ад Матфея, Марка і Лукі, частку Office for the Visitation of the Sick, поўныя тэксты Евангелля ад Іаана і Апостальскага сімвала веры. Кніга заканчваецца калафонам на старажытнаірландскай. Евангельскія тэксты заснаваныя на Вульгаце, але ўтрымліваюць некаторыя асаблівасці, характэрныя для ірландскіх евангелляў. Тэксты запісаныя рымскім курсівам  (англ.) верагодна адным пісцом. Хоць тэкст і пісьмо манускрыпта адсылаюць нас непасрэдна да традыцыі ірландскіх кішэнных евангелляў, даследчыкі лічаць, што манускрыпт быў створаны ў Шатландыі.

 
Фоліа 5r змяшчае тэкст Евангелля ад Матфея 1:18 у 1:21. У левым верхнім куце хрызма. Палі ўтрымліваюць гэльскі тэкст.

Усяго маецца сем гэльскіх тэкстаў, напісаных на палях вакол асноўнага тэксту. Гэтыя маргіналіі ўтрымліваюць звесткі аб заснаванні манастыра ў Дзіры Святым Калумбам  (руск.) і Святым Дростанам  (англ.), запісы аб пяці маёнтках, падараваных манастыру, а таксама падараваных яму падатковых прывілеях. Таксама ёсць копія лацінскага указа Давіда I, якая бароніць манастыр ад «абавязкаў, што ўскладаюцца на свецкіх, і неправамерных пабораў» (англ.: all lay service and improper exaction). Гэльскія тэксты былі запісаныя не менш чым пяццю рознымі рукамі і з’яўляюцца самымі раннімі прыкладамі выкарыстання гэльскай мовы ў Шатландыі, якія дайшлі да нас, і важныя з пункту гледжання вывучэння развіцця гэтай мовы ў Шатландыі.

ІлюмінаваннеПравіць

Манускрыпт цалкам ілюмінаваны і змяшчае чатыры поўныя старонкі партрэтаў Евангелістаў  (англ.), кожны з якіх суседнічае са старонкай тэксту, акружанага арнаментам  (англ.) і пачынаецца вялікім сюжэтным ініцыялам. Кніга пачынаецца і заканчваецца старонкамі, цалкам занятымі партрэтамі чатырох евангелістаў. Евангелле ад Іаана заканчваецца старонкай, палова якой заняла мініяцюрай, якая паказвае двух чалавек. Па ўсім тэксце сустракаюцца маленькія дэкаратыўныя загалоўныя літары. Ёсць таксама дзесяць старонак, усе ў другой палове кнігі, з намаляванымі на палях людзьмі, жывёламі або проста загагулінам.

ПаходжаннеПравіць

Манускрыпт атрымаў сваю назву ад Дзірскага манастыра, згадванага ў гэльскіх тэкстах і лацінскай хартыі караля Давіда I. На жаль, манастыр не пакінуў пасля сябе ніякіх іншых слядоў, хоць заснаванае непадалёк у 1219 годзе Дзірскае абацтва  (руск.) ордэна цыстэрцыянцаў валодала некаторымі землямі з ліку згаданых у гэльскіх тэкстах кнігі.

Манускрыпт трапіў у бібліятэку Кембрыджскага ўніверсітэта, калі бібліятэка Джона Мура  (англ.), епіскапі Норыджа  (англ.), была набытая і падораная ўніверсітэту каралём Георгам I.

Невядома, якім чынам манускрыпт трапіў да епіскапа Мура, але некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ён быў захоплены ў ходзе Шатландскіх войнаў за незалежнасць  (руск.) у канцы XIII — пачатку XIV стагоддзяў.

Зноскі

  1. The Book of Deer Project Архівавана 11 студзеня 2010 года.

ЛітаратураПравіць


СпасылкіПравіць