Дні тыдня (беларускі фальклор)

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Дні тыдня ў беларускім фальклоры - персаніфікаваныя каляндарныя дні ў беларускіх народных казках, прытчах і паданнях. Звычайна надзяляліся чалавечымі слабасцямі, часта паўставалі камічнымі персанажамі. У адным паданні Серада і Пятніца спрачаюцца, каго з іх больш любяць людзі. Чалавек, у якога яны пытаюцца, хітра пазбягае прамога адказу. А потым, развітаўшыся з суразмоўцамі, кажа сам сабе, што абодва дні мораць людзей голадам і таму не вартыя пашаны[1]. У другім паданні Нядзеля ў выглядзе паненкі просіць у чалавека абароны ад двух белых сабак. Той хавае яе. Пасля яна тлумачыць, што з'яўляецца самой Нядзеляй, і, калі б яе знішчылі сабакі, то ў людзей засталіся б на ўсё жыццё адны будні[2].

Зноскі

  1. Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / складальнік А.І.Гурскi. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990, с 88-89
  2. Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / складальнік А.І.Гурскi. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990, с 87-88