Добрушскі раённы выканаўчы камітэт

Добрушскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Добрушскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Добруша, у будынку па вул. князя Паскевіча, 11.

Добрушскі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Добрушскі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Штаб-кватэра 247050, Гомельская вобласць, г. Добруш, вул. князя Паскевіча, 11
Старшыня Аляксандр Анатолевіч Горбач

Структура правіць

  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
  • Аддзел адукацыі;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Аддзел землеўпарадкавання;
  • Аддзел эканомікі;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Юрыдычны аддзел;
  • Аддзел унутраных спраў.
  • Сектар спорту і турызму;
  • Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;

Старшыні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць

  • dobrush.gov.by — афіцыйны сайт Добрушскага раённага выканаўчага камітэта