Адкрыць галоўнае меню
Дойранскае возера

Дойранскае возера (таксама возера Дойран) — возера тэктанічнага паходжання плошчай 43,1 км² на мяжы Рэспублікі Македонія (27,3 км²) (абшчына Дойран) і Грэцыі (15,8 км²) (ном Кілкіс). На паўночным беразе возера знаходзіцца горны масіў Беласіца. Возера круглявай формы, максімальная глыбіня 10 м, даўжыня з поўдня на поўнач — 8,9 км і 7,1 км у шырыню. Гэта трэцяе па велічыні возера ў Македоніі пасля Ахрыдскага возера і возера Прэспа. Возера ўтварылася ў чацвярцічны перыяд і мае тэктоніка-вулканічнае паходжанне.