Долар Зімбабвэ
Зімбабві́йскі долар (англ.: Dоllar of Zimbabwe; код ISO 4217: ZWD) — афіцыйная валюта Зімбабвэ ў 1980—2009 гг.
Долар Зімбабвэ | |||
---|---|---|---|
* англ.: Dоllar of Zimbabwe | |||
| |||
Коды і сімвалы | |||
Коды ISO 4217 | ZWD, ZWN, ZWR і ZWL | ||
Сімвалы | Z$ | ||
Абрэвіятуры | Z$ | ||
Тэрыторыя абарачэння | |||
Краіна-эмітэнт | Зімбабвэ | ||
Вытворныя і паралельныя адзінкі | |||
Дробныя | цэнты | ||
Уведзена | 18 красавіка 1980 | ||
Валюта-папярэднік | Rhodesian dollar[d] | ||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Reserve Bank of Zimbabwe[d] | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мае скарачэнне «$» ці «Z$» каб адрозніць ад іншых доларавых валютаў. Фармальна дзеліцца на 100 цэнтаў.
Гісторыя
правіцьПершы долар
правіцьПершы зімбабвійскі долар быў уведзены пасля здабыцця краінай незалежнасці для замены паўднёварадэзійскага долара. Спачатку быў выпушчаны металічны долар у 1980 годзе. Банкноты наміналам 2 долары, 5 долараў і 10 долараў з’явіліся на год пазней, але датаваліся 1980 годам. У 1982 годзе была надрукавана 20-доларавая купюра. Апошнія банкноты першай серыі былі выпушчаны ў 1994 годзе.
На пярэднім баку банкнот намаляваны камяні, якія ляжаць адзін на адным — сімвал раўнавагі. Гэты ўнікальны помнік прыроды размяшчаўся абсалютна на ўсіх доларавых банкнотах з 1980-га па 2009 год.
На адваротных баках зімбабвійскіх долараў першай серыі былі надрукаваныя разнастайныя краявіды і сцэны з жыцця краіны. Напрыклад, на 5-доларавай купюры размешчана сцэна з побыту традыцыйнай зімбабвійскай вёскі.
Другі долар
правіцьУ сувязі з высокай інфляцыяй 1990-х гадоў (больш за 40 % за год) з’явіліся банкноты другой серыі. Сталі выпускацца купюры больш высокай вартасці — 50, 100, 500 і 1000 долараў. Дызайн банкнот быў зменены, таксама палепшана іх абарона, але нязменнымі засталася выява камянёў.
На купюрах другой серыі з’явіліся індустрыяльныя пейзажы, а таксама выява ўнікальнага помніка гісторыі і археалогіі — руін Вялікага Зімбабвэ, сталіцы некалі магутнай імперыі Манаматапа, якая існавала ў XII—XIV стст.
Чэкі
правіцьПалітыка Роберта Мугабэ ў пачатку 2000-х гадоў выклікала гіперінфляцыю нябачаных маштабаў. Таму банкноты другой серыі ўжо ў 2004 годзе сталі пустымі паперкамі.
У 2003—2006 гг. у сувязі з вострым недахопам наяўнасці Рэзервовы Банк Зімбабвэ стаў выпускаць чэкі на прад’яўніка наміналам ад 5 тысяч да 100 тысяч долараў, а потым так званыя Аграчэкі яшчэ большых наміналаў. Чэкі былі абвешчаныя законным плацежным сродкам на тэрыторыі краіны на пэўны час. Яны не толькі не выратавалі сітуацыю, але яшчэ больш яе пагоршылі.
Трэці долар
правіцьСпроба дэнамінацыі і ўвядзенне ў 2008 годзе трэцяга зімбабвійскага долара ні да чаго не прывялі. Новыя грошы абясцэньваліся штосутачна і кожную гадзіну ў тысячы разоў. Гадавая інфляцыя 2008 года дасягнула неймаверных 500 мільярдаў працэнтаў! У гэтым годзе ў Зімбабвэ быў пастаўлены своеасаблівы антырэкорд — была надрукавана банкнота ў 100 трыльёнаў долараў. Туалетная папера стала даражэйшай за паперу зімбаўійскіх долараў.
Чацвёрты долар і спыненне грашовага абарачэння
правіцьСпроба новай дэнамінацыі па курсе 175 квадрыльёнаў зімбабвійскіх долараў да 5 долараў ЗША і ўвядзення чацвёртага долара не прывялі да поспеху. Наступіў эканамічны і палітычны калапс.
У выніку ў 2009 г. Мугабэ прыняў рашэнне зусім адмовіцца ад нацыянальнай валюты. Зімбабвійскі долар стаў гісторыяй.
У цяперашні час у Зімбабвэ ў звароце знаходзяцца брытанскія фунты, амерыканскія долары, паўднёва-афрыканскія ранды і нават пула Батсваны. Тым не менш, Рэзервовы банк Зімбабвэ, які з’яўляецца эмісійным цэнтрам, плануе вяртанне да ўстойлівай нацыянальнай валюты[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Долар Зімбабвэ
- Рэзервовы Банк Зімбабвэ (англ.)