Долі Пентрыт
До́лі (До́раці) Пентры́т (ахрышчана ў 1692 - снежань 1777[1]) - жыхарка Вялікабрытаніі, гандлярка рыбай, якую асобныя гісторыкі называюць апошнім чалавекам, для якога корнская мова была роднай.
Долі Пентрыт | |
---|---|
Dolly Pentreath | |
Род дзейнасці | fishmonger, fortune teller |
Дата нараджэння | 1692 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | снежань 1777 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Падданства | Вялікабрытанія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аб яе жыцці вядома вельмі мала, дакладная дата нараджэння невядома. Лічыцца, што яна з'яўляецца другім з шасці дзяцей рыбака Нікаласа Пентрыта і яго другой жонкі Джон Пентрыт. Жыла ў вёсцы Паўл каля Маўсхола. Згодна з яе ўласнымі словамі да 20-гадовага ўзроста яна зусім не ведала англійскай мовы; цяпер лічыцца што корнская мова дакладна была яе роднай. У старым узросце яна ўспамінала, што калі была дзіцём і гандлявала рыбай у Пензасе, заклікаючы пакупнікоў крыкамі на корнскай мове, яе разумелі ўсе мясцовыя жыхары, нават дваране. Яна ніколі не была замужам, але ў 1729 годзе нарадзіла па-за шлюбам сына Джона.
У 1768 годзе яна была выяўлена этнографам і натуралістам Дэйнсам Барынгтанам, які шукаў людзей, якія б яшчэ памяталі корнскую мову. Згодна з яго ўспамінамі, ёй на момант сустрэчы было 82 гады, яна існавала за кошт гандля рыбай і магла вольна размаўляць па-корнску. У 1775 годзе ён апублікаваў артыкул аб ёй у часопісе Антыкварнага таварыства Archaeologia. Праз пяць гадоў яна была яшчэ жывой і жыла за кошт дапамогі з боку прыхода, а таксама за кошт варажбы і ўзносаў тых, хто плаціў ёй, каб паслухаць корнскую гаворку. Дзякуючы артыкулу яна стала знакамітай у апошнія гады жыцця, было напісана як мінімум два яе партрэты.
Долі Пентрыт стала гераіняй мноства англійскіх легенд. у прыватнасці яна стала папулярнай з-за яе ведаў корнскай лаянкі, якую яна выкарыстоўвала, калі злавалась[2]; лічылась, што калі яна крычыць чалавеку kronnekyn hager du («агідная чорная жаба»), яна здольна накласці на яого праклён і што ўвогуле з'яўляецца вядзьмаркай. Яна таксама была вядома сваімі негатыўнымі адносінамі да англійскай мовы, а яе апошнімі словамі перад смерцю, згодна з лягендай, былі Me ne vidh cewswl Sawznek! («я не жадаю размаўляць па-англійску!»). У 1860 годзе на яе магіле быў усталяваны помнік.
Нягледзячы на то, што пасля яе смерці яна стала лічыцца апошнім чалавекам, які гаварыў па-корнску, у далейшым былі знойдзены доказы таго, што людзі, якія ведалі на пэўгым узроўні гэтую мову жылі ў Вялікабрытаніі і значна пазней[3].
Зноскі
- ↑ Oxford DNB article on Dolly Pentreath
- ↑ Harris, J. Henry. Dolly Penetreath: The First-Wife of Mousehole . Britannia.com. Праверана 19 May 2012.(недаступная спасылка)
- ↑ "Legeng of dolly Pentreath outlived her native tongue". Thisis cornwall. 2011-08-04. Праверана 2014-02-19.(недаступная спасылка)