Дом-музей В. М. Васняцова

Дом-музей В. М. Васняцова — музей у Мяшчанскай акрузе Масквы. Размешчаны па адрасе: зав. Васняцова, дом 13.

Дом-музей В. М. Васняцова

Дом пабудаваны ў 1893—1894 гадах па малюнках В. М. Васняцова. Музей прысвечаны творчасці мастака В. М. Васняцова, які пражываў у ім да смерці (з 1894 па 1926 год). Помнік архітэктуры, адзін з нешматлікіх астраўкоў старой Масквы. Пасля смерці мастака ў 1926 годзе ў доме працягвала жыць яго сям'я.

Музей адкрыты ў 1953 годзе, згодна з воляй спадчыннікаў В. М. Васняцова, якія перадалі фамільны дом дзяржаве.

У 1986 годзе музей увайшоў у музейнае аб'яднанне «Дзяржаўная Траццякоўская галерэя». У музеі захоўваецца каля 25 тысяч экспанатаў, якія прадстаўляюць прадметы побыту, творчасці; а таксама калекцыі Васняцова.

Літаратура правіць

  • Лобанов В. Дом-музей художника В. М. Васнецова / Художник В. Иванов; Обложка художника П. Зубченкова. — М.: Московский рабочий, 1957. — 136 с. — (По музеям и выставкам Москвы и Подмосковья). — 20 000 экз. (обл.)