Дом Берштэйна
Дом Берштэйна — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Ленінскай вуліцы, 16.
Славутасць | |
Дом Берштэйна | |
---|---|
53°53′52″ пн. ш. 30°20′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Дата пабудовы | другая палова ХІХ стагоддзя |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя на вул. Вялікай Садовай, як жылы, даходны дом. Належаў Берштэйну. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размяшчалася фотамайстэрня М. Фішмана. У 1920-х гг. будынак нацыяналізаваны. Доўгі час выкарыстоўваўся як жылы. Цяпер дом жылы з гандлёвымі кропкамі на 1-м паверсе[1].
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры неакласіцызму[1].
Двухпавярховы, прамавугольны ў плане, цагляны, атынкаваны будынак, які з’яўляецца часткай комплекса забудовы, які галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай[1].
Мае дзве ўваходныя групы, аформленыя арачнымі праёмамі. Падаконная сценка другога паверха руставана. Вокны другога паверха лучковыя з складанапрафіляванымі ліштвамі, гзымс прафіляваны. Бакавы фасад мае трохвугольнае завяршэнне[1].
Зноскі
- ↑ а б в г kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 21 чэрвеня 2022.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Берштэйна