Дом Граната
Магілёў
Дом Граната — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны на рагу Першамайскай вуліцы (№ 23) і Пажарнага завулка (№ 2).
Славутасць | |
Дом Граната | |
---|---|
| |
53°54′00″ пн. ш. 30°20′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Дата пабудовы | пачатак XIX ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьДвухпавярховы будынак на высокім цокалі пабудаваны ў пачатку XIX ст. з цэглы як жылы. Належыў Гранату. Вядома, што ў 1845 годзе тут пражываў медык Клейнінберг. У 1920 годзе размяшчалася яўрэйская бібліятэка імя Перэца. У 1924 годзе будынак нацыяналізаваны. З 1932 года тут размяшчаецца сталовая, бюро па працаўладкаванню. Цяпер — рэстаран «Імперыя». Верхні паверх — жылы, на ніжнім — гандлёвыя кропкі[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Граната