Дом Шыка
Дом Шыка — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны на Першамайскай вуліцы, 25.
Славутасць | |
Дом Шыка | |
---|---|
| |
53°54′01″ пн. ш. 30°20′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Дата пабудовы | пачатак XIX ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьДом пабудаваны ў пачатку XIX ст. як жылы. Чатырохпавярховы будынак на высокім цокалі з паўпадвальным паверхам належаў купцу 1-й гільдыі Лейбу Ісакавічу Шыку. На першым паверсе тры пакоі займала крама афіцэрскага спажывецкага таварыства, адзін пакой — кіёск Дэ-Ноткіна, два пакоі — абутковая майстэрня. На другім паверсе 10 пакояў былі жылымі пакоямі гаспадара, у 1919 г. 6 з іх былі аддадзены пад аптэкарскія склады губздароўя, 4 пакоі — пад кватэры, 6 пакояў трэцяга праверха былі жылымі, мезанін і падвал аддадзены нарадукгасу. У цагляным трохпавярховым флігелі 6 пакояў першага паверха, 12 пакояў другога паверха і 12 пакояў трэцяга паверха займалі жылыя кватэры. У 1924 г. будынак нацыяналізаваны. У 1932 г. на першым паверсе размяшчалася сталовая, на другім — праўленне ЦРК. Да 1941 г. быў надбудаваны чацвёрты паверх[1].
У пасляваенны час быў жылым. Цяпер верхнія паверхі жылыя, на ніжнім — установы гандлю[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Шыка