Дом афіцэраў (Гродна)

Гродна

Дом афіцэраў — будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Ажэшка, 30.

Славутасць
Дом афіцэраў
53°41′06″ пн. ш. 23°50′29″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль польскі мадэрнізм[d]
Map

Гісторыя правіць

У пачатку 1920-х гг. зямельны ўчастак быў уласнасцю польскага дзяржбанка. Першы камень у падмурак будучага Дома стральца (польск.: Dom Strzelca) у стылі польскага канструктывізму ў 1930 годзе заклаў тагачасны прэзідэнт Польшчы[1]. Будаўніцтвам кіраваў інжынер Пётр Бараноўскі[2]. У будынку павінна было размясціцца процівагазавае сховішча на 550 чалавек. У верасні 1939 года ад савецкіх войскаў тут абараняліся вучні польскіх гімназій, некаторыя з іх пазней былі расстраляныя[1].

У 1965 годзе было прынята рашэнне аб зносе некаторых будынкаў вакол і прыбудове да Дома афіцэраў канцэртнай залы на 800 чалавек. Яе ўзвялі да 1973 года. Доўгі час яна з’яўляўся галоўнай канцэртнай пляцоўкай у Гродне з самай вялікай сцэнай у горадзе[1].

Былы Дом афіцэраў спрабавалі прадаць праз аўкцыён з 2015 года[3]. У красавіку 2023 года будынак Дома афіцэраў выкупіла брэсцкая будаўнічая кампанія «Палессежылбуд». Плануюць правесці капітальны рамонт або рэканструкцыю будынка. Там можа з’явіцца аб’ект грамадска-камерцыйнага прызначэння — рэстаран, забаўляльны цэнтр, гандлёвыя плошчы. Таксама плануюць знесці савецкую прыбудову 1973 года, дзе размешчана канцэртная зала, якая ў аварыйным стане[4].

Зноскі

Спасылкі правіць