Пётр Бараноўскі
Пётр Бараноўскі (польск.: Piotr Baranowski; 1911 — 1990) — інжынер, архітэктар.
Пётр Бараноўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1911 |
Дата смерці | 1990 |
Альма-матар | |
Месца працы |
Біяграфія
правіцьСкончыў будаўнічы аддзел Дзяржаўнай тэхнічнай школы ў Вільні. У 1931—1939 гадах працаваў у Гродне. Быў ініцыятарам і кіраўніком будоўлі Дома стральца (Dom Strzelca); у 1937—1939 гадах кіраваў рэканструкцыяй Старога замка.
Служыў у 76-м пяхотным палку. У 1939 годзе быў цяжка ранены і трапіў у нямецкі канцлагер у Млаве.
Аўтар праекта і кіраўнік рэканструкцыі бернардзінскага касцёла і кляштара ў Гродне (1941—1945). Пасля жыў у Польшчы. З 1945 года працаваў пры адбудове Уроцлава, у 1949—1954 гадах працаваў інжынерам аб’яднання будовы гуты у Кракаве (Zjednoczenie przemysłowe budowy huty). У 1957 годзе атрымаў дыплом Варшаўскай палітэхнікі. У 1958—1980 гадах працаваў у Міністэрстве будаўніцтва.
Літаратура
правіць- Бараноўскі Пётр. Памяць пра Гродна. Матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацей міжваеннага горада. 1919-1939 гг. / А.М. Чарнякевіч. — Гродна: ЮрСаПрінт, 2015. — С. 43. — 306 с. — ISBN 978-985-7134-05-2.
- Wileński słownik biograficzny. Т. І. Bydgoszcz, 2008. Str. 24.