Дом па Камісарыяцкім завулку, 4
Дом па Камісарыяцкім завулку, 4 — будынак у цэнтры Магілёва. Помнік архітэктуры канца XIX ст.
Славутасць | |
Дом па Камісарыяцкім завулку, 4 | |
---|---|
53°54′14″ пн. ш. 30°20′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | канец XIX ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў канцы XIX ст. на былым Гарохавым завулку як жылы будынак, быў прыватнаўласніцкім. Першы паверх выкарыстоўваўся пад розныя ўстановы, у тым ліку крамы. Па некаторых звестках, да нацыяналізацыі ў 1924 г. яго ўласнікам быў Рыўка Капысцер[1].
Дом меў мураваны флігель, гаспадарчыя пабудовы. Доўгі час выкарыстоўваўся як жылы[1]. Цяпер у будынку размяшчаецца Ваенны камісарыят г. Магілёва і Магілёўскага раёна.
Архітэктура
правіцьДвухпавярховы цагляны атынкаваны будынак на высокім цокале галоўным фасадам павернуты да чырвонай лініі забудовы зав. Камісарыяцкага. Галоўны фасад асіметрычны, уваход у будынак размешчаны з левага боку. Першы паверх мае лучковыя аконныя праёмы, другі паверх — арачныя праёмы са складанымі ліштвамі. Галоўны фасад з гладкімі сценамі, развітай гарызантальнай цягай і прафіляваным гзымсам. Дэкаратыўныя дэталі фасада падкрэслены белым колерам. Дах двусхільны[1].
Зноскі
- ↑ а б в kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 13 студзеня 2022.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Камісарыяцкім завулку, 4