Дом рыбака (Гродна)

Дом рыбака (таксама — Дом з рыбкай) — будынак на вуліцы Замкавай, 10 у Гродне, які з'яўляецца копіяй страчанай забудовы XVII-XVIII стст. Збудаваны ў 2022 годзе па месцы трох гістарычных будынкаў, знесеных у 1960-я гады. Урачыста адкрыты ў час XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

Дом рыбака
Адрас вуліца Замкавая, 10, Гродна
Альтэрнатыўныя назвы Дом з рыбкай
Канец будаўніцтва 2022

Паходжанне назвы

правіць

Назва «Дом рыбака» паходзіць ад барэльефа з выявай рыбкі, які знаходзіўся на арыгінальным будынку. Ён захаваўся і зараз захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі. З выявай рыбкі звязана гарадская легенда, паводле якой у доме быццам бы жыў глава гродзенскага цэха рыбакоў Антоні Максімовіч[1][2].

Арыгінальны фрагмент забудовы гэтага ўчастка вуліцы Замкавай быў знесены, каб адкрыць від на Дом быту — прыклад тыповай савецкай забудовы[3]. Да 2020 года на месцы знесеных будынкаў быў гарадскі сквер, пасля чаго гарвыканкам прадаў тэрыторыю прыватнаму інвестару пад бізнес-цэнтр у аб'ёмах раней страчанай забудовы.

Адбудова і вынік

правіць
 
Дом рыбака на Замкавай вуліцы ў Гродне

Аднапавярховы будынак, які паўстаў у выніку, складаецца з трох будынкаў з мансарднымі паверхамі. Перад будаўніцтвам былі праведзены археалагічныя даследаванні, былі выяўлены аўтэнтычныя падвалы, якія захавалі. Там арганізавалі галерэю, дзе можна ўбачыць фотаздымкі будынкаў да разбурэння.

Гэта першы гістарычны будынак у Гродне, цалкам адноўлены з нуля за сродкі прыватнага прадпрымальніка, а не бюджэтныя[4]. У 2023 годзе праект атрымаў прэмію як найлепшы архітэктурны праект гандлёва-забаўляльнага/гандлёвага цэнтра ў Беларусі[5]. У будынку размяшчаецца гандлёвы цэнтр Na Zamkavaj з установамі грамадскага харчавання і абслугоўвання, крамамі. У двары арганізавалі грамадскую прастору з рэкрэацыйнай зонай.

Зноскі

правіць
  1. Забытыя мясціны Гродна: дом, ад якога засталася толькі рыбка . Hrodna.life - навіны Гродна (29 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
  2. Супрон, Мечыслаў. Першая справаздача. Дом рыбака . supron-licvin.livejournal.com. Праверана 29 лютага 2024.
  3. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы.. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 137. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.
  4. “Ён падвяргаецца крытыцы, але гэта першы такі праект”. На Замкавай адкрылі “Дом рыбака” . Hrodna.life - навіны Гродна (3 чэрвеня 2022). Праверана 29 лютага 2024.
  5. Праект гродзенскага ГЦ Na Zamkavaj прызналі найлепшым сярод праектаў гандлёвых цэнтраў Беларусі . Hrodna.life - навіны Гродна (25 верасня 2023). Праверана 29 лютага 2024.