XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
XIII Рэспубліка́нскі фестыва́ль нацыяна́льных культу́р — масавае свята, якое адбылося з 3 па 5 чэрвеня 2022 года ў горадзе Гродна і на Аўгустоўскім канале.[1] Першапачаткова павінен быў адбыцца ў 2020 годзе, але быў перанесены з-за пандэміі COVID-19 спачатку на 2021 год, а потым на 2022.[2] Адмыслова да гэтага фестывалю мастаком Юрыем Кубаравым быў распрацаваны абноўлены сімвал.[3]
XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур | |
---|---|
| |
Дата(ы) | 3—5 чэрвеня |
Месца(ы) правядзення | Гродна, Аўгустоўскі канал |
Жанр(ы) | народная музыка, фальклор |
Сайт | nationalcultures.by |
Запланаваныя мерапрыемствы
правіцьУ фестывалі возьмуць удзел прадстаўнікі 31 нацыянальнасці, якія размесцяцца на 17 падвор’ях — малалікія дыяспары аб’яднаюць. Упершыню ў фестывалі прыме ўдзел дыяспара Манголіі. У сувязі з гэтым на алеі Сяброўства ў Каложскім парку пасадзяць новае дрэва. Беларускі падворак размесцяць на плошчы Леніна, прадставяць усе рэгіёны Беларусі. У першы дзень фестывалю плануецца адкрыць Дом рыбака на вуліцы Замкавай. У другі дзень на вуліцы Тэльмана каля культурнага цэнтра «Фестывальны» адкрыюць тэматычную скульптуру. Трэці дзень фестывалю на Аўгустоўскім канале рыхтуюць Гродзенскі райвыканкам сумесна з упраўленнем культуры аблвыканкама. На канале будуць арганізаваны інтэрактыўныя канцэртныя пляцоўкі, плануецца арганізаваць пляцоўку ад БРСМ, спартовую пляцоўку і прадстаўленне сілавога экстрыму.[4]
У рамках фестывалю будуць працаваць выставы, адбудуцца канцэрты і майстар-класы, пройдзе тэатральнае шэсце. Удзельніцы прадстаўленых у Беларусі нацыянальных аб’яднанняў пакажуць нацыянальныя строі. Запланаваны круглы стол «Беларусь — наш агульны дом: адзінства нацый і пакаленняў», які адбудзецца ў галерэі імя Тызенгаўза ў адноўленым будынку былога архіва, дзе сабяруцца кіраўнікі 21 нацыянальнага аб’яднання. Падчас круглага стала, арганізатары правядуць прэзентацыю кнігі «Сёстры Хатыні» са звесткамі аб 309 населеных пунктах Гродзенскай вобласці, якія пацярпелі падчас Вялікай Айчыннай Вайны. Падчас фестывалю плануюць паказаць дзве выставы: у экспазіцыі «Беларусь наш агульны дом: адзінства нацый і пакаленняў» прадставяць фота і асабістыя рэчы вядомых дзеячоў, якія ўнеслі ўклад у развіццё краіны ў пасляваенны перыяд: палітычныя дзеячы, вайсковыя начальнікі, дзеячы культуры, адукацыі, навукі, спорта.[5]
Адкрыццё і правядзенне
правіцьЗ прычыны неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур адкрыўся толькі праз чатыры гады пасля папярэдняга — 11 верасня 2021 года ў Мінску. Заключныя мерапрыемствы фестывалю, на якія па выніку адборачных рэгіянальных тураў прайшлі больш за 800 удзельнікаў, па традыцыі адбыліся ў Гродне 3—5 чэрвеня 2022 года. Вызначаны і падрыхтаваны месцы для размяшчэння 17 падворкаў для 30 нацыянальнасцей у дварах па вуліцах: Савецкая, Замкавая, Віленская, Ажэшка, Найдуса. Усяго ў праграму фестывалю ўключана правядзенне каля 50 мерапрыемстваў.[6]
3 чэрвеня адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю і традыцыйнае шэсце прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей Беларусі ў традыцыйных касцюмах па цэнтральных вуліцах Гродна.[7]
У першы дзень фестывалю ўрачыста адкрылі так званы «Дом рыбака» (таксама «Дом з рыбкай») — комплекс будынкаў на вуліцы Замкавай, які часткова, але не дакладна, паўтарае страчаную ў 1960-я забудову XVII ст[8][9]. На адкрыццё прыехаў міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч і госці з Рэспублікі Комі (Расія). Перад гасцямі выступіў ансамбль «Белыя Росы». На адкрыцці адзначылі, што гэта першы ў гісторыі Гродна такі рэалізаваны праект рэканструкцыі[10].
4 чэрвеня на плошчы Леніна ўрачыста адкрылі другі дзень фестывалю. У дзеі прынялі ўдзел старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, члены абласнога Савета дэпутатаў. Удзельнікаў свята вітаў міністр культуры Анатоль Маркевіч і ўручыў узнагароды творчым калектывам нацыянальных дыяспар.[11] Вітала гродзенцаў намесніца Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Алена Радчанка. Словы гасцям свята дыстанцыйна адрасавалі міністр адукацыі Андрэй Іванец і міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, які ўзнагародзіў ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь інтэрнэт-рэсурс грамадскага аб’яднання «Мінскае гарадское армянскае культурна-асветніцкае таварыства „Айастан“» за найлепшы інфармацыйны рэсурс нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў рэспубліканскага нацыянальнага фестывалю.[12]
Падчас фестывалю арганізаваны прагляды кіно пад адкрытым небам у кіна-дворыку кінатэатра «Чырвоная зорка», канцэртна-забаўляльныя праграмы дзіцячых творчых калектываў «Музычная садружнасць» і «Фарбы фестывалю», пляцоўкі ўпраўлення МНС «Кірмаш бяспекі» і РУП «Белпошта», творчая пляцоўка «Харавод студэнцтва», а таксама канцэртныя праграмы кавер-бэнда, Руслана Аляхно, ансамбля «Песняры». На працягу фестывальных дзён прэзентаваліся стравы розных нацыянальных кухань у рэстаранах пад адкрытым небам. Урачыстая цырымонія закрыцця заключных мерапрыемстваў фестывалю і ўзнагароджанне яго ўдзельнікаў адбылася на Савецкай плошчы. Пасля свята меў месца канцэрт Заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Саладухі, адбылося святочнае фаер-шоу «Агні фестывалю».[13]
Нацыянальныя падворкі
правіцьУ межах фестывалю традыцыйна прэзентуюцца падворкі нацыянальнасцей, якія прадстаўлены ў Беларусі. Сёлетні фестываль меў 17 падворкаў нацыянальных меншасцей і беларускі падворак, якія былі размешчаны на вуліцах і плошчах Старога горада:
Аўгустоўскі канал
правіць5 чэрвеня фестываль працягнуўся на Аўгустоўскім канале. Адбыўся гастрафэст, спаборніцтвы на тачках і па кіданні валёнак, «курыныя бегі», конкурсы па паяданні сасісак і дранікаў. Для дзяцей арганізаваны «Казкі на траве», будаўніцтва і канструіраванне «міні» Аўгустоўскага канала, жылля індзейца «Ці-пі». Арганізавана «Шоу асілкаў» — скручванне ў трубачку металічнай рыдлёўкі і завязванне ў вузел сталёвых цвікоў.[14]
Крыніцы
правіць- ↑ Фестываль нацыянальных культур стане трохдзённы. Але апошні дзень будзе не ў Гродне . Hrodna.life (2 мая 2022). Праверана 15 мая 2022.
- ↑ Фестываль нацыянальных культур у Гродне перанесены . Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт (14 мая 2020). Праверана 15 мая 2022.
- ↑ У фестиваля национальных культур в Гродно – обновленный символ (+видео) (руск.). «Полымя» (22 сакавіка 2020). Праверана 15 мая 2022.
- ↑ XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне 3-4 чэрвеня . Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт (30 мая 2022). Праверана 4 чэрвеня 2022.
- ↑ Фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне ў пачатку чэрвеня. Што там будзе . Hrodna.life (29 сакавіка 2022). Праверана 15 мая 2022.
- ↑ XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне 3-4 чэрвеня (недаступная спасылка). Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт (20 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2022. Праверана 4 чэрвеня 2022.
- ↑ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне 3-4 чэрвеня . Звязда (29 сакавіка 2022). Праверана 4 чэрвеня 2022.
- ↑ Забытыя мясціны Гродна: дом, ад якога засталася толькі рыбка . Hrodna.life - навіны Гродна (28 лютага 2024). Праверана 28 лютага 2024.
- ↑ Супрон, Мечыслаў. Першая справаздача. Дом рыбака . supron-licvin.livejournal.com. Праверана 28 лютага 2024.
- ↑ “Ён падвяргаецца крытыцы, але гэта першы такі праект”. На Замкавай адкрылі “Дом рыбака” . Hrodna.life - навіны Гродна (3 чэрвеня 2022). Праверана 28 лютага 2024.
- ↑ Анатоль Маркевіч, міністр культуры Рэспублікі Беларусь: «Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур пранікнуты духам адзінства і падтрымкі адзін аднаго» . Гродзенская праўда (4 чэрвеня 2022). Праверана 4 чэрвеня 2022.
- ↑ Ала Бібікава.. У Гродне ўрачыста адкрылі другі дзень XIII Рэспубліканскага фэстывалю нацыянальных культур . Гродзенская праўда (4 чэрвеня 2022). Праверана 4 чэрвеня 2022.
- ↑ В Гродно проходит второй день XIII Республиканского фестиваля национальных культур. Какая программа мероприятий ждет гостей праздника сегодня? (руск.). Іўеўскі край (4 чэрвеня 2022). Праверана 4 чэрвеня 2022.(недаступная спасылка)
- ↑ Аліна Беліцкая.. Што прывязуць ашмянцы на Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур? . Ашмянскі веснік (1 чэрвеня 2022). Праверана 5 чэрвеня 2022.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур
- Прывітанне Прэзідэнта ўдзельнікам і гасцям XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур(недаступная спасылка) на Афіцыйным сайце Беларусі
- Людміла Кебіч, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ, рэжысёр 13 святаў паэзіі на сайце Саюза пісьменнікаў Беларусі