Вуліца Тэльмана (Гродна)
Вуліца Тэльмана — вуліца ў цэнтральнай частцы Гродна. Даўжыня — 200 м ад вуліцы Гараднічанскай да вуліцы Савецкай.
Вуліца Тэльмана Гродна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Ранейшыя назвы | Гувера |
Назва ў гонар | Эрнст Тэльман |
Названая ў гонар лідара нямецкага камуністычнага руху Эрнста Тэльмана. Назва з 1940.
Гісторыя
правіцьСтарыя назвы — Гувера (у гонар прэзідэнта ЗША Герберта Гувера, які ў 1920-х гадах аказаў дабрачынную дапамогу жыхарам Гродна).
Аб’екты
правіць- Ленінскі РАУС;
- Упраўленне КДБ Гродзенскай вобласці (у будынку прыватнага дома купца Іосіфа Фрумкіна).
Цікавыя факты
правіцьНа вуліцы здымалася сцэна фільма «Белыя Росы» (галоўны герой перахапляе калыску з бутэлькамі).
Літаратура
правіць- Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх