Эрнст Тэльман (ням.: Ernst Thälmann; 16 красавіка 1886, Гамбург18 жніўня 1944, канцэнтрацыйны лагер Бухенвальд) — лідар нямецкіх камуністаў, адзін з галоўных палітычных апанентаў Гітлера.

Эрнст Тэльман
ням.: Ernst Thälmann
Партрэт
Род дзейнасці палітык, рабочы, рэвалюцыянер, прафсаюзны дзеяч
Дата нараджэння 16 красавіка 1886(1886-04-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 1944(1944-08-18)[4][1][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Rosa Thälmann[d]
Дзеці Irma Thälmann[d]
Партыя
Узнагароды і прэміі
Жалезны крыж
Commons-logo.svg Эрнст Тэльман на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 16 красавіка 1886 года ў Гамбургу. Рабочы. З 14 гадоў працаваў упакоўшчыкам, вознікам, партовым рабочым, грузчыкам у гавані, затым быў карабельным юнгай і памочнікам качагара. Патрапіўшы ў ЗША, працаваў сельскагаспадарчым рабочым на ферме. З 1912 года ўзначальваў прафсаюз транспартных рабочых Гамбурга. У Першую сусветную вайну служыў у артылерыі. У канцы 1917 года ўступіў у Незалежную сацыял-дэмакратычную партыю. У 1919 годзе стаў кіраўніком гамбургскай гарадской арганізацыі партыі. У 1920 годзе далучыў арганізацыю да камуністычнай партыі. З 1922 года член ЦК кампартыі Германіі. Пад яго кіраўніцтвам было арганізавана Гамбургскае паўстанне ў 1923 годзе. З 1924 года старшыня ЦК кампартыі Германіі. У 1925 годзе абраны дэпутатам рэйхстага (да 1933 года). Кіраваў баявым крылом КПГ — арганізацыяй Рот Фронт. Пасля інсцэнаванага нацыстамі падпалу будынка Рэйхстага ў ноч з 27 на 28 лютага 1933 года ў Германіі пачаліся арышты камуністаў. 5 сакавіка 1933 года Тэльман быў арыштаваны і ўтрымліваўся па загадзе Гітлера ў адзіночным зняволенні. Суда над Тэльманам не было (пасля правалу суду над Георгіем Дзімітравым нацысты пазбягалі публічных працэсаў над палітычнымі супернікамі). У жніўні 1944 года Тэльман быў пераведзены ў канцлагер Бухенвальд, дзе і быў расстраляны 18 жніўня 1944 года па прамым ўказанні Гітлера і Гімлера.

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Ernst Thälmann // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ernst Thalmann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Тельман Эрнст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.