Вяночны двор — тып забудовы сялянскага двара, які характарызаваўся замкнутасцю двара будынкамі, жылымі і гаспадарчымі, з усіх або амаль з усіх бакоў. Адзін з 2 асноўных тыпаў забудовы сялянскага двара Беларусі (Гл. таксама: Пагонны двор). Быў больш уласцівы для старэйшых, невялікіх, бессістэмных паселішчаў, бо меў лепшыя абаронныя якасці. У найбольш ранніх тыпах вянкоў хаты стаялі ў глыбіні двара, а падвор’е абносілася гаспадарчымі пабудовамі. У далейшым адбывалася перамяшчэнне хаты і клеці ў бок вуліцы.

Вяночны двор звонку
Вяночны двор унутры

У старажытнасці такія двары фарміраваліся на значнай тэрыторыі славянскага этнагенезу, у Карпатах, Валыні, на поўдні Расіі. У Беларусі рысы вянковай забудовы пачалі фарміравацца ў жалезным веку (гарадзішча зарубінцаў 3—2 ст. да н.э. каля в. Чаплін у Лоеўскім раёне). У сярэднявеччы былі асабліва распаўсюджаны ў Паазер’і і Падняпроўі, пасля зямельнай рэформы 16 ст. пачалі выцясняцца пагоннымі, больш рацыянальнымі ў землекарыстанні. Вяночны двор існаваў у шэрагу варыянтаў і пераходных форм на шляху эвалюцыйнага збліжэння з пагонным дваром. Вынікам эвалюцыі каля паловы XIX стагоддзя і новым пераважным тыпам стаў двор з незвязанымі пабудовамі.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць