Доўгая набярэжная (Гданьск)

Доўгая набярэжная (польск.: Długie Pobrzeże) — набярэжная ў гістарычным цэнтры Гданьска на тэрыторыі Галоўнага горада, якая цягнецца ўздоўж заходняга берага ракі Матлавы. Уздоўж вуліцы размешчаны гарадскія брамы, характэрныя для старажытнай гданьскай архітэктуры.

Доўгая набярэжная
Гданьск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Гданьск
Раён Гістарычны цэнтр
Працягласць 480 м
Ранейшыя назвы Доўгі мост
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Першыя звесткі пра прыстань на гэтым беразе Матлавы адносяцца да XIV стагоддзя. На месцы сённяшняй набярэжнай стагоддзямі стаялі не злучаныя паміж сабой драўляныя платформы рознай вышыні для разгрузкі судоў. У XVII стагоддзі іх аб'ядналі ў адзін мост. Пасля Другой сусветнай вайны вуліцу перабудавалі з бетонных элементаў і абліцавалі паліраваным мармурам.

6 мая 2019 года ў сувязі з будаўніцтвам пешаходнага моста да паўночнага мыса вострава Збожжасховішчаў частка пешаходнай набярэжнай ля ракі абрынулася. Пасля аналізу пашкоджанняў было ўстаноўлена, што асноўнай прычынай здарэння з'яўляецца знос матэрыялу. Незалежна ад гэтай падзеі, у кастрычніку 2019 года планавалася распачаць рэканструкцыю набярэжнай з тэрмінам завяршэння да лістапада 2022 года. У планах — новы брук з кубоў і пліт, рэканструкцыя апорных сцен і новыя элементы малой архітэктуры. Але ў рэшце было вырашана, што аднаўленню паверхні будзе папярэднічаць рэканструкцыя набярэжнай.

Спасылкі правіць