Стэфан Драгуцін

(Пасля перасылкі з Драгуцін)

Стэфан Драгуцінкароль Сербіі з 1276 па 1282 і кароль Срэма з 1282 па 1316. Сын Стэфана Ураша I і Алены Анжуйскай, ад шлюбу з Кацярынай Венгерскай меў двух сыноў, Уладзіслава II (кароль Срэма) і Стэфана Урошыца, таксама дзве дочкі Елізавету і Урсулу.

Стэфан Драгуцін Няманіч
кароль Сербіі
1276 — 1282
Папярэднік Стэфан Ураш I
Пераемнік Стэфан Ураш II Мілуцін
кароль Срэма
1282 — 1316
Пераемнік Стэфан Уладзіслаў II
Нараджэнне каля 1253
Смерць 12 сакавіка 1316
Месца пахавання
Род Няманічы
Бацька Стэфан Ураш I[1]
Маці Алена Анжуйская
Жонка Кацярына Венгерская[d]
Дзеці Елізавета Няманіч, Стэфан Уладзіслаў II[d] і Урошыц[d]
Веравызнанне Сербская праваслаўная царква
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паўстаў супраць свайго бацькі, скінуў яго з дапамогай Венгрыі і завалодаў Сербіяй у 1276. Падзяліў дзяржаву на тры часткі: Каралева Алена валадарыла абласцямі Зэта, Трэб'я, Плава і Пайбар'я, Мілюцін, малодшы брат Драгуціна, валадарыў у паўднёвай частцы дзяржавы, а сам Драгуцін пакінуўся сябе паўночную частку.

Уступіў у антывізантыйскую кааліцыю з Карлам Анжуйскім, каралём Сіцыліі. Выпадкова зламаў ногі, упаўшы з каня. Сербскі сабор вымусіў караля перадаць пасаду малодшаму брату, аднак за Драгуцінам засталася паўночная частка краіны.

Пасля адмовы ад стальца захаваў паўнамоцтвы ў некаторых паўночных раёнах краіны. Выдаў свайго сына Уладзіслава за плямяніцу караля Андрэя II Венгерскага, і як пасажную маёмасць, атрымаў землі з горадам Бялградам, зрабіўшы пазней горад сваёй сталіцай. Такім чынам Драгуцін утварыў новую дзяржаву Каралеўства Срэм і ўвайшоў у гісторыю як кароль Срэма. Бялград упершыню стаў часткай сербскай дзяржавы і Драгуцін быў першым кіраўніком які валодаў ім.

Разам са сваім братам, Драгуцін ваяваў супраць візантыйцаў, балгараў і татараў. Потым уступіў з ім у канфлікт.

Пастрыгся ў манахі, памёр у 1316. Сваю дзяржаву пакінуў сыну Уладзіславу.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць