Драма кахання (фільм)
«Драма кахання» — савецкі фільм 1971 года рэжысёра Шухрата Абасава.
Драма кахання | |
---|---|
Жанр | меладрама |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Узбекфільм[d] |
Працягласць | 80 хв. |
Краіна | |
IMDb | ID 5038070 |
Сюжэт
правіцьАтрымаўшы вестку пра гібель на фронце свайго старэйшага сына Махкама, бацька, у адпаведнасці з традыцыямі шарыяту, насуперак волі нявесткі Зумрад і малодшага сына, дабраслаўляе іх на шлюб. Але пасля вайны вясной 1946 года нечакана вяртаецца Махкам. Даведаўшыся пра бацькава рашэнне, ён сыходзіць з родных мясцін і пасяляецца ў адзінокай жанчыны Махбубы. Ён уладкоўваецца шафёрам на аўтабазу, дзе знаёміцца з Умарам. Умар спрабуе ўцягнуць Макхама ў махінацыі з «левым» грузам. Але, калі Умар разумее, што былы франтавік не пойдзе насуперак сумленню, падладжвае аварыю спіхваючы Махкама і яго машыну ў прорву. Шчаслівая выпадковасць ратуе ад трагедыі. Махбуба, калісьці падманутая Умарам, якая ўсім сэрцам кахае Махкама, падтрымлівае яго, і новае вялікае пачуццё да гэтай жанчыны дапамагае Махкаму пераадолець адзіноту і горыч.
У ролях
правіць- Пулат Саідкасымаў — Махкам
- Аіда Юнусава — Махбуба
- Хікмат Латыпаў — Бацька Махкама
- Айша Джураева — Зумрад
- Якуб Ахмедаў — Умар
- Даўрон Умараў — Мураджан
- Набі Рахімаў — Эргаш-ака
- Лютфі Сарымсакава — маці Умара
- Турсун Імінаў — Хакім
- Айбарчын Бакірава — эпізод
- Разак Хамраеў — эпізод
- Бахціёр Іхтыяраў — эпізод
- Хабіб Нарыманаў — эпізод
- Шарафат Шакірава — эпізод
- Сабахан Карымава — эпізод
- Гані Агзамаў — эпізод
Пракат
правіцьУ пракаце СССР з 12 чэрвеня 1972 года, фільм заняў 46-ае месца ў кінапракаце, яго паглядзелі 12 400 000 гледачоў.
Фестывалі і ўзнагароды
правіць- Дыплом і прэмія За рэжысёрскую працу Ш. Абасаву на V Усесаюзным кінафестывалі (1972)
- Прэмія ЦК ЛКСМ Узбекістана Ш. Абасаву за фільмы «Ташкент — горад хлебны», «Ты не сірата», «Драма кахання».
Зноскі
Літаратура
правіць- Драма любви // Советские художественные фильмы: 1970—1971. — М.: Нива России, 1995. — с. 182