Ташкент — горад хлебны (фільм)

«Ташкент — горад хлебны» (узб.: Toshkent — non shahri) — савецкі чорна-белы фільм-драма 1968 года, зняты па матывах аднайменнай аповесці Аляксандра Няверава  (руск.).

Ташкент — горад хлебныM:
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Узбекфільм[d]
Працягласць 104 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1968
IMDb ID 0316730

Сюжэт правіць

Савецкая Расія, Паволжа, 1921 год. Засуха высушыла зямлю Паволжа. Непагадзь прывяла да масавага голаду  (руск.). Савецкая ўлада была не ў стане дапамагчы бедным сялянам.

Сяло Лапаціна Бузулукскага павета Самарскай губерні. Сялянская сям’я страціла карміцеля, з маці засталіся трое малалетніх дзяцей. Каб выратаваць аслабелых маму і братоў ад голаду, старэйшы хлопчык — Міша Дадонаў вырашае ехаць у сярэднеазіяцкі горад Ташкент (аб прадуктовым багацці якога ходзіць шмат легенд) за прадуктамі, з сабой ён бярэ і сябра Сярожу. Разам двое падлеткаў з’язджаюць на спадарожным цягніку.

Па дарозе Сярожа захворвае тыфам і застаецца ў лазарэце на адной з чыгуначных станцый. Далейшы шлях Міша працягвае ў адзіноце. Пераадолеўшы небяспекі і выпрабаваўшы шматлікія нягоды, непасільныя нават для дарослага, ён прыязджае ў Ташкент. Тут ён працуе на вінаградніках бая, і зарабляе нарэшце хлеб на пражытак сабе і сваёй сям’і. З грашыма і некалькімі мяшкамі збожжа Міша вяртаецца ў родную вёску, але ў жывых застае толькі хворую, змардаваную маму. Малодшыя браты Яша і Федзя памерлі ад голаду.

У ролях правіць

Пракат правіць

У кінапракат у канцы 60-х карціна пайшла ў абрэзаным цэнзурай аднасерыйным варыянце. Але аўтары стужкі цудам выратавалі і захавалі копію арыгінала фільма, якую ім фактычна давялося выкрасці з кінастудыі «Узбекфільм». Доўгія гады копія захоўвалася ў архівах аператара Хатама Файзіева. Толькі праз 45 гадоў гэтая рарытэтная кінастужка была аблічбаваная і паказаная гледачу на вялікім экране, і ў 2013 у Ташкенце адбылася прэм’ера двухсерыйнай версіі гэтага легендарнага фільма.

Узнагароды і намінацыі правіць

На Усесаюзным кінафестывалі ў Алма-Аце узнагароджаны прызамі за лепшую рэжысуру, за лепшае выяўленчае рашэнне, за лепшы фільм для дзяцей і юнацтва.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць