Драп (фр.: drap «сукно») — цяжкая, шчыльная шарсцяная або паўшарсцяная тканіна гладкафарбаваная складанага перапляцення з пражы апаратнага (суконнага) прадзення з гладкім правым і варсістым споднім бокам.

Паліто У. І. Ульянава-Леніна з драпу

Назва тканіны «драп» замест старарускага «сукно» стала ўжывацца ў Расіі ў XIX стагоддзі, калі ў модзе на змену больш лёгкім тканінам папярэдняга стагоддзя прыйшлі шчыльныя сукны. У XIX стагоддзі папулярныя былі гатункі драпа -драп-зефір, каралеўскі, залаты, сярэбраны[1].

Драп складаецца звычайна з двух слаёў, дзякуючы чаму валодае высокімі цеплаізалявальнымі ўласцівасцямі. Правы бок тканіны часта выпрацоўваецца з больш высакаякаснай воўны, чым сподні. Некаторыя гатункі драпу выпрацоўваюцца з баваўняным утком[1]. У залежнасці ад структуры і малюнка перапляцення драп можа быць варсаваным і неварсаваным, адна- і шматколерным, з гладкім правым бокам і малюнкавай падшэўкай.

З драпу шыюць мужчынскую і жаночую вопратку: зімовыя і дэмісезонныя паліто. Паколькі драп не валодае дастатковай пластычнасцю, то з яго шыюць мадэлі без складаных падкройных дэталяў[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Андреева Р. П. Драп // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 158. — ISBN 5-86617-030-2.
  • Драп // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1957. — Т. II. — Стб. 628—636. — 567 с.
  • Кирсанова Р. М.  (руск.). Драп // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 93. — 383 с.: ил. с. — ISBN 5-85270-144-0.
  • Кирсанова Р. М. Драп // Розовая ксандрейка и драдедамовый платок: Костюм — вещь и образ в русской литературе XIX в. / под ред. Э. Б. Кузьминой. — М.: Книга, 1989. — С. 80—81. — 286 с. — 55 000 экз. — ISBN 5-212-00130-7.

Спасылкі правіць