Другое мінскае пагадненне

Другое мінскае пагадненне — комплекс мер па выкананні Мінскіх пагадненняў, узгоднены на саміце ў Мінску 11—12 лютага 2015 года лідарамі Германіі, Францыі, Украіны, Расіі ў фармаце «нармандскай чацвёркі», і падпісаны кантактнай групай, якая складаецца з прадстаўнікоў Расіі, Украіны, Данецкай і Луганскай Народных Рэспублік з мэтай дээскалацыі ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.

Мінскі пратакол
Пратакол па выніках кансультацый «нармандскай чацвёркі»
Аляксандр Лукашэнка і «нармандская чацвёрка» у Мінску
Аляксандр Лукашэнка і «нармандская чацвёрка» у Мінску
Тып дагавора пагадненне аб спыненні агню[крыніца?]
Дата падрыхтоўкі 11—12 лютага 2015
Дата падпісання 12 лютага 2015
Месца падпісання Мінск, Беларусь
Страціў сілу 21 лютага 2022
Бакі  Украіна
 Расія
 Германія
 Францыя
Мова руская

22 лютага 2022 года У. Пуцін заявіў, што пасля прызнання Расіяй Данецкай і Луганскай народных рэспублік Мінскіх пагадненняў больш не існуе.

Кантактная група правіць

Дакумент, узгоднены лідарамі «нармандскай чацвёркі», падпісалі наступныя асобы[1][2]:

Скасаванне пагаднення правіць

У лютым 2022 года на фоне вострага крызісу паміж Расіяй і шэрагам краін Захаду з-за патэнцыяльнай пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, звязанай з нарошчваннем расійскіх войскаў і ўзбраенняў паблізу расійска-ўкраінскай мяжы, кіраўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР звярнуліся да Уладзіміра Пуціна з просьбай прызнаць незалежнасць рэспублік. Звароты падтрымалі ўсе члены Савета бяспекі, а 21 лютага 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў указы пра прызнанне незалежнасці і суверэнітэту рэспублік. 22 лютага 2022 года У. Пуцін заявіў, што пасля прызнання Расіяй Данецкай і Луганскай народных рэспублік Мінскіх пагадненняў больш не існуе. Паводле слоў У. Пуціна, Расія была вымушана прыняць рашэнне пра прызнанне ДНР і ЛНР з-за нібыта нежадання Украіны выконваць Мінскія пагадненні, якія фактычна былі «забітыя» задоўга да прызнання народных рэспублік Данбаса.

Зноскі

  1. Organizaiton for Security and Co-operation in Europe (12 February 2015). Package of Measures for the Implementation of the Minsk Agreements (in ru). Прэс-рэліз. Праверана 12 February 2015.
  2. Лізавета Антонава. Лідары ДНР і ЛНР падпісалі мірны план па Украіне (руск.). РБК (12 лютага 2015).

Спасылкі правіць