Друмліны

пагоркі выцягнутай формы

Дру́мліны[1] — прадаўгаватыя ўзгоркі абцякальнай эліптычнай формы з матэрыялу пераважна асноўнай марэны.

Друмліны

Друмліны размешчаны групамі ў раёнах распаўсюджвання плейстацэнавых покрыўных ледавікоў; утвараюць друмлінавы ландшафт. Доўгай воссю друмліны выцягнутыя ў кірунку руху лёду; тупым, больш стромкім і высокім канцом, звернутыя ў процілеглы бок. Вышыня друмлінаў складае 5—45 м, шырыня — 150—400 м, даўжыня — ад некалькіх сотняў метраў да 2,5 км.

На тэрыторыі Беларусі друмліны трапляюцца на ўзгорыстых раўнінах Беларускага Паазер’я, каля гарадскога пасёлка Відзы, у напрамку на поўнач ад возера Мядзел, на паўднёвы захад ад Чашнікаў[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Друмліны // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 286. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.