Друцк (Расія)
Друцк (руск.: Дрюцк) — вёска Смаленскага раёна Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Прыгорскага сельскага паселішча.
Вёска
Друцк
|
За 8 км на поўдзень ад Смаленска, за 5 км на захад ад аўтадарогі А141 Арол — Віцебск. Каля вытокаў ручая, левага прытоку Сажа.
Гісторыя
правіцьНа тэрыторыі паселішча выяўлена кераміка 2-й паловы XI—XIII ст. Вядома прынамсі з сярэдзіны XVIII ст. як уладанне кн. Друцкіх-Сакалінскіх. У 1770-я гады ўласнасць кн. A. M. Друцкай-Сакалінскай, пазней — надворнага саветніка А. З. Сомава і яго роду, у сярэдзіне — 2-й пал. XIX ст. — штабс-капітана І. М. Сомава, на пачатку XX ст. — М. П. Сіманава.
Інфраструктура
правіцьАўтобусная сувязь са Смаленскам. Вуліцы Адміністрацыйная, Цэнтральная, Маладзёжная, Чаромушкі.
САДАУ «Друцкі псіханеўралагічны інтэрнат», медпункт, крамы (адна ў інтэрнаце, другая — за 0,5 км ад цэнтра ў лесапаласе).
Захаваўся двухпавярховы сядзібны дом канца XVIII ст. у стылі ранняга класіцызму з элементамі барока, драўляныя вежы ў стылі псеўдаготыкі прыбудаваны ў сяр. XIX ст., два аднапавярховыя флігелі простай архітэктуры, фрагменты парка з двума ставамі на розных узроўнях, уяздная алея. Цяпер у сядзібным доме размешчаны САДАУ «Друцкі псіханеўралагічны інтэрнат».
Дэмаграфія
правіць- 1998 год — 420 чалавек
- 2007 год — 505 чалавек
Літаратура
правіць- Бегунова В. В. Древнерусская керамика селища у в. Дрюцк Смоленского района // Музейный вестник. Выпуск X. — Смоленск, 2019. — С. 14-19, илл.
- Чижков А. Б., Гурская Н. Г. Смоленские усадьбы. Каталог с картой расположения усадеб — Смоленск: НП «Русская усадьба», 2009. — 192 с. — ISBN 978-5-9901441-2-5