Дрэбск

вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Дрэбск[1] (трансліт.: Drebsk, руск.: Дребск) — вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета. У 1940—1954 гг. цэнтр Дрэбскага сельсавета.

Дрэбск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 800 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1647
Паштовыя індэксы
225661
Аўтамабільны код
1
СААТА
1247817011
Дрэбск на карце Беларусі ±
Дрэбск (Беларусь)
Дрэбск
Дрэбск (Брэсцкая вобласць)
Дрэбск

Размешчаны прыпыначны пункт Дрэбск.

Этымалогія

правіць

Паводле падання, назва паходзіць ад драбаў, пешых ваяроў у Вялікім княстве Літоўскім, быццам паселішча заснавана ў часы падзелаў Рэчы Паспалітай драбамі, якія трапілі ў палон да рускіх. Палонных пасялілі каля Цны, каб яны займаліся высечкай і сплавам лесу. Яшчэ і цяпер сярод жыхароў вакольных вёсак ёсць байкі пра ваяўнічы ды задзірлівы нораў «дрэбчукоў». Саманазоў жыхароў Дрэбска — «дрэбляне». У XVIII ст. на мапах назва вёскі пісалася Дрэпская Даліна.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Спасылкі

правіць