Дубрава (Брэсцкі раён)

Дубра́ва[1] (трансліт.: Dubrava, руск.: Дубрава) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 42 км на поўдзень ад Брэста, 20 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца.

Вёска
Дубрава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 56 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225014
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212808021
Дубрава на карце Беларусі ±
Дубрава (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Дубрава (Брэсцкі раён)
Дубрава (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Дубрава (Брэсцкі раён)

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна» (цэнтр — в. Медна).

Гісторыя правіць

У пачатку 20 стагоддзя вядома як лясная старожжа ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай геберні. У 1900 годзе тут працавала лесапільня.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты ў красавіку 1943 года спалілі 15 двароў, загубілі 2 жыхароў.

7 лютага 1967 года да вёскі далучаны пасёлак рыбгаса «Страдзеч»[2].

Насельніцтва правіць

  • 16 двароў, 63 жыхары (1940)
  • 154 жыхара (1959)
  • 247 жыхароў (1970)
  • 48 гаспадарак, 117 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць