Дубраўскі сельсавет (Шчучынскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці БССР
(Пасля перасылкі з Дубраўскі сельсавет (Жалудоцкі раён))
Ду́браўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Дубрава.
Дубраўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Жалудоцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Дубрава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 17 студзеня 1969 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 5 чэрвеня 1959 года ў склад Вангеўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Карытніца, Красачкі, Мажэвічы і Шаўдзіны)[1]. З 17 красавіка 1962 года сельсавет у складзе Шчучынскага раёна. 17 студзеня 1969 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Жалудоцкага пассавета[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.