Адкрыць галоўнае меню

Дубровенская брама (таксама Малая, Мураваная, Дубровенка) — брама ў Магілёве, якая існавала ў XVII—пач. XIX ст. ў заходняй частцы вала, узвышаючыся над далінай Дубровенкі, ад якой да брамы ўздымаліся драўляныя ўсходы.

Падчас дажджоў каля брамы часцяком утвараліся вялікія прамыіны, якія даводзілася увесь час латаць, не ратаваў нават адмысловы вадасцёк, які неаднаразова псаваўся. Ніжні ярус брамы займалі дзвярныя праёмы і праход. На другім паверсе, які меў хутчэй за ўсё драўлянае перакрыцце, яшчэ ў 1689 г. стаяла вялікая гармата. Малая брама злучалася з замкам каменнай сцяной з амбразурамі. Верагодна, праз абарончы роў ішла цагляная арка, на якой гэта сцяна стаяла. Дубровенская брама была разабрана напачатку XIX стагоддзя.

У пачатку 2015 года журналісты незалежнага сайта «Наш Магілёў» сабралі больш за тысячу подпісаў за аднаўленне брамы. Ініцыятары збору подпісаў лічаць, што вяртанне архітэктурнай славутасці, узнаўленне якой не вымагае вялікіх сродкаў, будзе падарункам гораду[1].

Зноскі

СпасылкіПравіць