Дуброўка (Смятанінскае сельскае паселішча)

Дуброўка (руск.: Дубровка) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Смятанінскага сельскага паселішча. Станам на 2007 год пастаяннага насельніцтва няма. У 2014 годзе ўсе пабудовы вёскі Дуброўка былі знішчаны пажарам.

Вёска
Дуброўка
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Плошча
  • 0,1 км²
Насельніцтва
  • 0 чал. (2007)
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214523
Код АКАТП
Дуброўка на карце Расіі ±
Дуброўка (Смятанінскае сельскае паселішча) (Расія)
Дуброўка (Смятанінскае сельскае паселішча)
Дуброўка (Смятанінскае сельскае паселішча) (Смаленская вобласць)
Дуброўка (Смятанінскае сельскае паселішча)

Геаграфія правіць

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 27 км на захад ад Смаленска, за 4,5 км на поўнач ад аўтадарогі M1. За 2 км на захад ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Леляквінская на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі