Барунскі сельсавет (Браслаўскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Браслаўскім раёне Маладзечанскай вобласці БССР
(Пасля перасылкі з Дубінаўскі сельсавет)

Бару́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Баруны.

Барунскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Браслаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Баруны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 27 сакавіка 1959

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Дубінаўскі сельсавет у складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Дубінава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Барунскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Баруны[1]. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Плюскага сельсавета[2].

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.