Дубічы

вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Ду́бічы[1] (трансліт.: Dubičy, руск.: Дубичи) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Падароскага сельсавета.

Вёска
Дубічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Аўтамабільны код
4
СААТА
4208837031
Дубічы на карце Беларусі ±
Дубічы (Беларусь)
Дубічы
Дубічы (Гродзенская вобласць)
Дубічы

ГісторыяПравіць

У 1796 годзе адна частка яе належала Міхалу Грабоўскаму, генерал-лейтэнанту войскаў Рэчы Паспалітай, а другая — плябаніі Падароскага касцёла. У 1836 годзе — прыватная вёска.

НасельніцтваПравіць

  • XIX стагоддзе: 1836 год — 20 двароў, 182 жыхары.
  • XX стагоддзе: 1914 год — 29 двароў, 154 жыхары.
  • XXI стагоддзе: 2004 год — 174 жыхары; 2009 год — 115 жыхароў.

Памятныя мясціныПравіць

 
Царква, пачатак XX ст.

Магіла савецкага воіна Шыліна І. В. Старшы сяржант Шылін загінуў у 1944 г. пры вызваленні Падароска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1970 годзе на магіле пастаўлены помнік — чатырохгранная піраміда, у завяршэнні якой зорка.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

СпасылкіПравіць