Буда-Кашалёўскія дубы-волаты
(Пасля перасылкі з Дуб чарэшчаты Буда-Кашалёўскі-1)
Буда-Кашалёўскія дубы-волаты (Буда-Кашалёўскі-1 і Буда-Кашалёўскі-2) — батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці.
Буда-Кашалёўскія дубы-волаты | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Буда-Кашалёўскае лясніцтва, Буда-Кашалёўскі лясгас, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць |
Дата заснавання | 1963 |
Дуб «Буда-Кашалёўскі-1» размешчаны за 2,5 кіламетры на паўднёвы захад ад в. Шарыбаўка, у выдзеле 7 квартала № 16, «Буда-Кашалёўскі-2» — за 0,5 км на поўдзень ад в. Патапаўка, у выдзеле 3 квартала № 70 Буда-Кашалёўскага лясніцтва Буда-Кашалёўскага лясгаса[1].
Першапачаткова было 8 паасобных дрэў дуба звычайнага. Узрост каля 255—335 гадоў, вышыня 30—37 м, дыяметр 1,14—1,4 м (1983). Ахоўны статус нададзены 27 снежня 1963 года[2].
Зноскі
Літаратура правіць
- Буда-Кашалёўскія дубы-волаты // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.