Дужаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Ду́жаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дужаўка.

Дужаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чавускі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дужаўка
Дата ўтварэння 4 чэрвеня 1965
Дата скасавання 23 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 654
Код аўтам. нумароў 6

Утвораны 4 чэрвеня 1965 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці БССР у складзе 10 населеных пунктаў, вылучаных са складу Антонаўскага сельсавета: Вужжар, Дужаўка, Зарэчча, Конанаўка, Кузьмінічы, Палоева, Пароеўка, Раман-Віна, Скоклева і Цёплае[1]. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Антонаўскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Вужжар, Дужаўка, Зарэчча, Конанаўка, Кузьмінічы, Палоева, Пароеўка, Раман-Віна, Скоклева і Цёплае.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 654 чалавекі[3], з іх 92,7 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 2,0 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 29 студзеня 2023.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.