Кузьмінічы (Чавускі раён)
Кузьміні́чы[1] (трансліт.: Kuźminičy, руск.: Кузьминичи) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Антонаўскага сельсавета. Вёска знаходзіцца каля ракі Проня, на аўтадарозе Слаўгарад-Чавусы. За 13 км на поўдзень ад Чавусаў, 63 км ад Магілёва.
Вёска
Кузьмінічы
|
Гісторыя
правіцьУ пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1560 годзе як сяло дзяржаўнай уласнасці ў Магілёўскай воласці. З 1604 года ў Чавускім войтаўстве Магілёўскага староства Аршанскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, 35 двароў. У 1742 годзе у Кузьмінічах 31 двор, царква, карчма. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772) у Расійскай імперыі, у Магілёўскай (у 1796—1802 гг. Беларускай) губерні. У 1880 г. у Даўгамохскай воласці Быхаўскага павета, 384 жыхары, 59 двароў. У 1897 годзе — 586 жыхароў, 81 двор, земская школа. З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. З 1924 года ў складзе БССР, у Чавускім раёне Магілёўскай акругі, з 1938 г. у Магілёўскай вобласці. У 1924—1925 гг. цэнтр Кузьмініцкага сельсавета.
У 1940 годзе ў вёсцы жыло 1071 чалавек[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў снежні 1943 года гітлераўцамі было спалена 153 двароў (са 153 да вайны), забіта 145 чалавек[2].
Адноўлена пасля вайны. У 1960—1965 гг. у Антонаўскім сельсавеце. У 1972 годзе 303 жыхары, 115 двароў. З 1965 па 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Дужаўскага сельсавета[3].
Сучаснасць
правіцьКлуб, аддзяленне сувязі, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт. Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнікі археалогіі: за 1 км на ўсход ад Кузьмінічаў стаянка эпохі неаліту і селішча ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі, на поўнач ад селішча — курганны могільнік.
У вёсцы таксама ёсць брацкая магіла часоў Вялікай Айчыннай вайны[4].
На 1996 год у вёсцы пражывала 368 жыхароў, было 143 двары. У 2010 годзе — 189 чалавек.
Вядомыя асобы
правіць- Іван Агеевіч Макарэнка (нар. у 1918) — вучоны ў галіне гінекалогіі, доктар медыцынскіх навук[5].
- Сямён Ісакавіч Чубукоў (1907—1983) — Герой Савецкага Саюза[6].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кузьмі́нічы
- ↑ а б Кузьминичи (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Архівавана 24 лістапада 2015. (руск.)
- ↑ Захоронение в деревне Кузьминичи (Кузьминки, Кузьмичи) Чаусского района Архівавана 28 студзеня 2013.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 531. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 283. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).