Сямён Ісакавіч Чубукоў

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Сямён Ісакавіч Чубукоў (1 студзеня 1907, в. Кузьмінічы, Магілёўская вобласць — 29 чэрвеня 1983, Таганрог) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір 262-га танкавага батальёна (70-я танкавая брыгада, 5-ы танкавы корпус, Заходні фронт  (руск.)), маёр. Герой Савецкага Саюза.

Сямён Ісакавіч Чубукоў
Дата нараджэння 4 студзеня 1907(1907-01-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 1983(1983-06-29) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19291954
Званне
маёр,
Маёр
Маёр
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
У адстаўцы падпалкоўнік,
Падпалкоўнік
Падпалкоўнік

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 7 студзеня 1907 года ў вёсцы Кузьмінічы Расійскай імперыі, цяпер Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі, у сям’і селяніна. Беларус.

У пачатку 1920-х гадоў разам з бацькамі пераехаў у вёску Бярозаўка Вяліка-Улуйскай воласці Ачынскага павета[1]. Скончыў сярэднюю школу. Працаваў брыгадзірам у камуне Ачынскага раёна Краснаярскага краю.

У Чырвонай Арміі з 1929 года. Член ВКП(б)/КПСС з 1931 года. У 1939 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў, у 1940 — курсы «Стрэл».

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з мая 1942 года. Камандзір 262-га танкавага батальёна маёр Сямён Чубукоў вызначыўся ў Курскай бітве[2]. 12 ліпеня 1943 года яго батальён першым фарсіраваў раку Выцебець і, умела ўзаемадзейнічаючы са стралковымі падраздзяленнямі, вызваліў раённы цэнтр сяло Ульянава, вёску Крапіўна і іншыя населеныя пункты Калужскай вобласці. Быў паранены, але не пакінуў поля бою.

У 1944 годзе скончыў Курсы ўдасканалення афіцэрскага складу, у 1948 — Вышэйшую афіцэрскую школу бранятанкавых і механізаваных войскаў. З 1954 года падпалкоўнік Чубукоў — у запасе.

З 1959 па 1974 год працаваў газааператарам на Таганрогскім металургічным заводзе.

Жыў і працаваў у Таганрогу.

Памёр 29 чэрвеня 1983 года, пахаваны ў Таганрозе.

Узнагароды

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць

Сямён Ісакавіч Чубукоў на сайце «Героі краіны»