Дусятас
Дусятас (літ.: Dusetos, беларуская назва — Дусяты[2])— горад у Літве, на беразе возера Сарты. Уваходзіць у склад Зарасайскага раёна Уцянскага павета. Адміністрацыйны цэнтт Дусятаскай сянюніі. Размешчаны за 30 км ад горада Зарасай, за 134 км ад Вільнюса.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца ў 1520 годзе. У 1585 годзе мястэчка купіў Мацей Рудаміна, кліент Мікалая Радзівіла Рудога, як тытульны маёнтак для роду Рудамін-Дусяцкіх.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі адышоў да Расійскай імперыі. Падчас Першай сусветнай вайны быў акупаваны нямецкай арміяй.
У 1918—1940 гадах у складзе Літвы. У 1940—1991 гадах у складзе Літоўскай ССР. Статус горада атрымаў у 1950 годзе[3]. У 1950—1959 гадах — цэнтр Дусятаскага раёна.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. З 1995 года — цэнтр аднайменнай сянюніі. У 1999 годзе атрымаў герб.
Насельніцтва
правіць
|
Эканоміка
правіцьУ горадзе ёсць конны завод[3].
Славутасці
правіць- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Švč. Trejybės bažnyčia; 1888)
- Парк скульптур, адкрыты ў 2008 годзе[7]
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2016. — 352 с., іл. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
- ↑ а б Дусетос . www.vseslova.ru. Праверана 3 студзеня 2025.
- ↑ а б в г д е Visuotinė lietuvių enciklopedija
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ Дусятас на сайце Зарасайскага раёна Архівавана 1 лютага 2016. (літ.)
Літаратура
правіць- Dusiaty // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 230.
- Dusiaty // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 454.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дусятас