Дыктыясферум (Dictyosphaerium) — род каланіяльных зялёных водарасцей сямейства хларэлавых.

Дыктыясферум
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dictyosphaerium Nägeli, 1849


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  6297
NCBI  247496
EOL  13255
IPNI  ???

Апісанне

правіць

Пераважна планктонныя арганізмы, пашыраныя ў вадаёмах рознага тыпу. Калоніі 4-клетачныя, слізістыя. Калоніі могуць мець па 2-4 генерацыі клетак, размяшчэнне якіх становіцца хаатычным.

Хларапласт пласціністы, чаша- або карытападобны, з пірэноідам ці без яго.

Бясполае размнажэнне аўтаспорамі і голымі двухжгуцікавымі зааспорамі. У некаторых відаў полавы працэс — заагамія.

Літаратура

правіць