Дымаўшчына (заказнік)

арніталагічны заказнік

Дымаўшчына — арніталагічны заказнік мясцовага значэння, які знаходзіцца на поўнач ад аднайменнай вёскі.

Дымаўшчына
Размяшчэнне БеларусьВіцебскі раён
Найбліжэйшы горад вёска Дымаўшчына
Плошча 157,83
Дата заснавання 1979
physical
Дымаўшчына
Дымаўшчына

Апісанне правіць

Створаны плошчай 150 га ў 1979 годзе для аховы унікальных згуртаванняў птушак на зарослых тарфяных кар'ерах на месцы верхавога балота. Рашэннем Віцебскага райвыканкама № 667 ад 30.05.2012 года пераўтвораны. Плошча 157,83 га[1].

Фаўна правіць

На тэрыторыі заказніка гняздуецца 61 від птушак, у тым ліку прамысловыя (вадаплаўныя, кулікі), ахоўныя і рэдкія (пустальга звычайная (Falco tinnunculus), дзербнік (Falco columbarius), вялікі бугай (Botaurus stellaris), рэмез звычайны (Remiz pendulinus), чайкі малая (Larus minutus) і шызая (Larus canus) і інш.), агульнай колькасцю каля 1,5 тысяч пар.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Заказнікі на тэрыторыі Віцебскага раёна // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 725. — ISBN 985-02-0647-0.