Дымаўшчына
Дымаўшчына — вёска ў Лятчанскім сельсавеце Віцебскага раёна Беларусі, за 10 км на захад ад Віцебска, за 400 метрах ад аўтадарогі Р20 (Віцебск—Полацк).
Вёска
Дымаўшчына
|
На поўнач ад вёскі размешчаны арніталагічны заказнік мясцовага значэння «Дымаўшчына», створаны ў 1979 годзе для аховы унікальных згуртаванняў птушак на зарослых тарфяных кар'ерах на месцы верхавога балота.
Гісторыя
правіцьУ пачатку XX ст. сядзіба Дымаўчына Мішкаўскай воласці Віцебскага павета належала дваранцы І. А. Карташовай. У сядзібе было 4 двары, 17 жыхароў.
Насельніцтва
правіць- 76 жыхароў (2009)
Вядомыя ўраджэнцы
правіць- Валерый Канстанцінавіч Канапелька — вучоны, доктар тэхнічных навук, прафесар[1].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.