Дымкаўская цацка
Дымкаўская цацка (вяцкая, кіраўская цацка) — дэкаратыўная скульптура, рускі сувенір, гліняныя ляпныя размаляваныя фігуркі людзей і жывёл (часам у выглядзе свістулек); адзін з рускіх народных мастацкіх промыслаў, існуе ў зарэчнай слабадзе Дымкава каля г. Вятка (цяпер на тэрыторыі г. Кірава). Свістулькі — конь, вершнік, птушка — узыходзяць да старажытных магічным рытуальных малюнкаў і звязаныя з земляробчымі каляндарнымі святамі. Пазней фігуркі, страціўшы магічнае значэнне, сталі дзіцячай цацкай, вытворчасць якой ператварылася ў мастацкі промысел. Да 20 ст. іх вытворчасць была прымеркавана да вясновага кірмашу (у літаратуры ўпершыню згадана ў 1811 годзе). У канцы 19 ст. промысел прыйшоў у заняпад, Дымкаўская цацка была выцесненая фабрычнымі гіпсавымі фармаванымі статуэткамі. У савецкі час промысел адроджаны. У 1933 годзе была арганізавана талака «Вяцкая цацка».
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/Dymkovo_toys_01_%28VMDPNI%29_by_shakko.jpg/220px-Dymkovo_toys_01_%28VMDPNI%29_by_shakko.jpg)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дымкаўская цацка
Для паляпшэння артыкула пажадана |