Дыміні
Дымі́ні — балканская неалітычная культура IV—III тысячагоддзяў да н.э. Названа па назве грэчаскага сяла ў Фесаліі, дзе былі праведезны першыя раскопкі. Культура прадстаўлена ўмацаваным паселішчам на ўзгорку (акропалем), разнастайнай керамікай і шліфаванымі каменнымі сякерамі. З'яўлялася паўднёвай экспансіяй культуры Вінча.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/10/European_Middle_Neolithic.gif/400px-European_Middle_Neolithic.gif)
Паводле «тэорыі ўварвання», людзі культуры Дыміні знішчылі культуру Сескла каля 5000 года да н.э. І. Лірыцыс прапанаваў альтэрнатыўную тэорыю адносін паміж дзвюма культурамі. Ён разам з Р. Галаўэем правёў параўнальны аналіз керамікі з Дыміні і Сескла з выкарыстаннем тэрмалюмінесцэнтнага датавання, і высвятліў, што паселішча Дыміні ўзнікла каля 4800 г. да н.э., за 4 стагоддзі да знікнення культуры Сескла (каля 4400 г. да н.э.). Паводле меркавання Лірыцыса, абедзве культуры суіснавалі некаторы час.
Тут жа, у Дыміні, у 1886 годзе выяўлена грабніца-толас эпохі Мікенскай Грэцыі. У 1901 годзе яшчэ адзін толас быў выяўлены на ўзгорку, пад якім знаходзілася паселішча эпохі неаліту. У 2001 годзе падчас раскопак быў выяўлены горад Мікенскай эпохі і палацавы комплекс — частка старажытнага Іолка. [1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Титов В. С., Неолит Греции, Периодизация и хронология, М., 1969