Дыпластаматозы — група заразных глісных хвароб рыб, якія выклікаюцца лічынкамі смактуноў з сямейства дыпластаматыды (Diplostomidae)[1].

Пашкоджанні ад віда роду Bolbophorus на хвасце соміка канальнага (Ictalurus punctatus)

Апісанне

правіць

Хвароба праяўляецца паразітычнай катарактай з запаленнем і памутненнем крышталіка, слепатой.

Заражэнне

правіць

Цэркарыі дыпластаматыд актыўна пранікаюць праз скуру, кішэчнік, рагавую абалонку вачэй і па крыві трапляюць у крышталік вачэй рыб (2-і прамежкавы гаспадар), дзе развіваюцца ў метацэркарыі.

Распаўсюджанне

правіць

Пашыраны ўсюды.

Меры барацьбы

правіць

Для прафілактыкі прымяняюць летаванне[2] (асушэнне і прамарожванне) сажалак, каранцін рыбы, якую завозяць у гаспадаркі, падсадка ў сажалкі 2-гадовых карпаў, што знішчаюць малюскаў — першых прамежкавых гаспадароў дыпластаматыдаў.

Крыніцы

правіць
  1. Дыпластаматозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. — С. 243—244
  2. Летование прудов (руск.)