Смактуны́, Трэматоды (Trematoda) — клас паразітычных плоскіх чарвей. Паразіты рыб, земнаводных, паўзуноў, млекакормячых жывёл і чалавека. Выклікаюць трэматадозы.

Смактуны

Botulus microporus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trematoda Rudolphi, 1808


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  54556
NCBI  6178
EOL  2894
FW  319058

Апісанне правіць

Даўжыня ад 0,1 мм да 1,5 м. Цела двухбакова-сіметрычнае, ланцэтападобнае, грушападобнае, зрэдку круглявае або ніткападобнае, брудна-белае, шараватае, жоўта-белае, ружаватае, часта з цёмнымі плямамі. Маюць скурна-мускульны мяшок з эпітэлію і шматслойнай мускулатуры. Звычайна маюць 2 (ротавы і брушны), радзей 1 прысосак. Ёсць нервовая, выдзяляльная, стрававальная сістэмы. Крывяноснай і дыхальнай сістэм няма.

Асаблівасці біялогіі правіць

Кормяцца крывёю, лімфай, тканкамі гаспадара. Пераважна гермафрадыты. Развіцце складанае, з чаргаваннем пакаленняў (размнажаюцца не толькі палаваспелыя формы, але і лічынкі) і зменай гаспадароў. Палаваспелыя (марыты) адкладваюць яйцы, з якіх у навакольным асяроддзі ці ў целе прамежкавых гаспадароў (пераважна малюскаў) выходзяць лічынкі (мірацыдыі). Прамежкавыя і дадатковыя гаспадары — малюскі, насякомыя, апалонікі, рыбы.

Класіфікацыя правіць

Адрозніваецца каля 20 тысяч відаў. Найбольш вядомыя апістархіды (Opisthorchiidae), аспідагастрыды (Aspidogastrida), дыкрацэлііды (Dicrocoeliidae), натакатыліды (Notocotylidae), прастаганіміды (Prosthogonimidae), фасцыяліды (Fasciolidae) і інш.

Літаратура правіць