Ды́хнавічы[1] (трансліт.: Dychnavičy, руск.: Дыхновичи) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.

Вёска
Дыхнавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Пасялковы савет
Каардынаты
Колькасць двароў
43
Насельніцтва
61 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Паштовыя індэксы
231916
Аўтамабільны код
4
Дыхнавічы на карце Беларусі ±
Дыхнавічы (Беларусь)
Дыхнавічы
Дыхнавічы (Гродзенская вобласць)
Дыхнавічы

Гісторыя

правіць

Вядома з пачатку XVIII ст. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. належала Яну Патоцкаму. У 1836 г. прыватная вёска, 20 двароў, 177 жыхароў. У 1914 г. 45 двароў, 236 жыхароў. У 1940—1954 гадах цэнтр Дыхнавіцкага сельсавета.

Насельніцтва

правіць
  • 2010 год — 49 чалавек
  • 1.1.2004 год — 43 двары, 61 чалавек
  • 1999 год — 75 чалавек

Памятныя мясціны

правіць

Каменны могільнік эпохі Сярэднявечча (XV—XVII ст.,   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000100шыфр 413В000100). На паўднёвы захад ад вёскі, каля дарогі Рось-Вярэйкі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі

правіць