Роскі сельсавет

сельсавет Беларусі

Ро́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Рось.

Роскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Ваўкавыскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рось
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
18 кастрычніка 2013
Дата скасавання 7 чэрвеня 1958
Насельніцтва (2009) 3 060
Плошча 187,2 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рось. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года вёска Рось атрымала статус гарадскога пасёлка. 7 чэрвеня 1958 года Роскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне ўтворанага Роскага пассавета і Воўпаўскага сельсавета, у склад пассавета перададзена частка населеных пунктаў са скасаванага Краснасельскага сельсавета. У 1967 годзе ў склад Вярэйкаўскага сельсавета перададзена вёска Жынаўцы[1]. 18 кастрычніка 2013 года Роскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[2].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Росі) — 3060 чалавек[3], з іх 69,1 % — беларусы, 23,4 % — палякі, 5,1 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1966 г. і 13 студзеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 4 (1162).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.