Жынаўцы

вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Жынаўцы́[1] (трансліт.: Žynaŭcy, руск.: Жиновцы) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Субацкага сельсавета.

Вёска
Жынаўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 5 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Аўтамабільны код
4
СААТА
4208859013
Жынаўцы на карце Беларусі ±
Жынаўцы (Беларусь)
Жынаўцы
Жынаўцы (Гродзенская вобласць)
Жынаўцы

Назва правіць

У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод ваўкавыскага баярства засведчаны “Иванъ Жиневичъ” (ад імені тыпу Žinys, Žinius, адкуль адпаведныя сучасныя літоўскія прозвішчы). Аснова Žin- таксама ў балцка-літоўскім двухасноўным імені Žin-garas, ад якога Жынгараўшчына ля ракі Друі (была побач з Барбарышкамі).

Гісторыя правіць

Вядома з XVIII ст. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. належала Івану Завішу, ваўкавыскаму земскаму суддзі, і яго брату Тамашу. У 1836 г. прыватная вёска, 11 двароў, 59 жыхароў.

Да 1967 года вёска адміністрацыйна падпарадкоўвалася Роскаму пассавету[2], да 2003 года ўваходзіла ў склад Вярэйкаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва правіць

На 01.01.2004 г. 16 двароў, 21 жыхар.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1966 г. і 13 студзеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 4 (1162).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 сентября 2003 г. № 34 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района Архівавана 15 чэрвеня 2021.

Спасылкі правіць