Дэбра Монк (англ.: Debra Monk, 27 лютага 1949) — амерыканская актрыса, спявачка і сцэнарыст.

Дэбра Монк
Debra Monk
Дэбра Монк у 2012 годзе.
Дата нараджэння 27 лютага 1949(1949-02-27)[1][2] (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэлеактрыса, кінаактрыса, тэатральная актрыса, спявачка, пісьменніца
Узнагароды
IMDb ID 0598213
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Монк найбольш вядомая па сваіх ролях на Брадвеі, якія ёй прынеслі прэмію «Тоні» у 1993 годзе, а таксама яшчэ некалькі намінацый на галоўную тэатральную прэмію. Яна таксама выйграла прэміі «Эмі» ў катэгорыі «Лепшая запрошаная актрыса ў драматычным тэлесерыяле» у 1999 годзе за ролю ў серыяле «Паліцыя Нью-Ёрка»[3], і тэатральныя прэміі «ОБІ» у 1999 і «Драма Дэск» у 2007 годзе.

На тэлебачанні яна вядомая па сваіх ролях у серыялах «Схватка» і «Анатомія страсці». Яна таксама з’явілася ў такіх фільмах як «Масты акругі Мэдысан», «Клуб першых жонак», «Адвакат д'ябла», «Каханне і іншыя акалічнасці» і г.д.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Debra Monk // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Awards for Debra Monk. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2012. Праверана 10 кастрычніка 2012.

Спасылкі правіць