Дэвід Ормсбі-Гор
Дэвід Ормсбі-Гор (William David Ormsby-Gore; 20 мая 1918 — 26 студзеня 1985) — брытанскі палітычны дзеяч, дыпламат.
Дэвід Ормсбі-Гор | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: David Ormsby-Gore, 5th Baron Harlech | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 мая 1918[1][2] |
||||||
Смерць |
26 студзеня 1985[2] (66 гадоў) |
||||||
Бацька | William Ormsby-Gore, 4th Baron Harlech[d] | ||||||
Маці | Beatrice Ormsby-Gore, Lady Harlech[d] або James Gascoyne-Cecil, 4th Marquess of Salisbury[d] | ||||||
Жонка | Sylvia Thomas[d][3] і Pamela Colin[d][3] | ||||||
Дзеці | Francis Ormsby-Gore, 6th Baron Harlech[d], Julian Hugh Ormsby-Gore[d][4], Jane Teresa Denyse Ormsby-Gore[d][4], Victoria Mary Ormsby-Gore[d][4], Alice Ormsby-Gore[d][4] і Pandora Colin[d][4] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат, палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Род войскаў | Брытанская армія[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Пяты барон Гарлек, прапраўнук брытанскага прэм’ера Роберта Гаскойн Сесіла (1895—1902). Член Кансерватыўнай партыі. У 1950—61 г. — дэпутат Парламенту, e 1961—65 г. — амбасадар у ЗША. Дэвід Ормсбі-Гор быў блізка знаёмы з сямействам Кенэдзі, часта бываў у Белым доме, у некаторых справах выступаў нават як дарадца амерыканскага прэзідэнта. Ёсць звесткі, што ён адыграў пэўную ролю ў Карыбскім крызісе. Ва ўзросце 66 гадоў загінуў у аўтакатастрофе.
Дэвід Ормсбі-Гор быў першым прэзідэнтам (1954) і шматгадовым сябрам Англа-беларускага таварыства. Спрычыніўся да арганізацыі выступу прэзідэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка ў брытанскім Парламенце ў 1956 г.
У Дэвіда Ормсбі-Гора было пяцёра дзяцей. Сярод іх — дачка Эліс, якая цягам пяці гадоў ад 1969 была заручаная і жыла разам з вядомым музыкантам Эрыкам Клэптанам. Іншая дачка — Джэйн — доўгі час у 1960-х сустракалася з Мікам Джагерам, і ёсць меркаванне, што песня групы Rolling Stones «Lady Jane» прысвечаная менавіта ёй.
Зноскі
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ 2,0 2,1 Lundy D. R. William David Ormsby-Gore, 5th Baron Harlech // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Mackie, Colin British Diplomatic Directory (1820-2005) — Форын Офіс.
ЛітаратураПравіць
- Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010.
Папярэднік: Allan Noble |
Дзяржміністр замежных спраў Вялікабрытаніі 1957—1961 |
Пераемнік: Джон Прафьюма |
Папярэднік: Гаральд Кача |
Пасол Вялікабрытаніі ў ЗША 1961—1965 |
Пераемнік: Патрык Дын |